14:17 09.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ VS ПАДАТКОВАЯ
«Нулявыя» падатковыя дэкларацыі на знак пратэсту.
На такі крок прадпрымальнікаў рынку «Грабянёўскі» ў Магілёве змусіў крайні адчай. Падатковая служба, паводле гандляроў, абкладае іх несправядлівымі і непамерна высокімі штрафамі, а мясцовая адміністрацыя ніяк не рэагуе на просьбы пра дапамогу. Зачыняць свае гандлёвыя месцы на вісячы замок прадпрымальнікаў рынку «Грабянёўскі» ў Магілёве проста змушае мясцовая падатковая служба.
АЛЯКСАНДР, РАДА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ: «З боку падатковай інспекцыі адбываецца проста тэрарыстычны акт, інакш гэта назваць нельга. Набегі на гандлёвыя месцы з мэтаю правесці праверкі, праверкі не абгрунтаваныя».
ЖАННА ЗАПРЫВАРЫНА, ЮРЫСТ: «Праверкі праводзяцца раз на год. Яны мусяць быць планавымі, перад тым як прайсці, трэба запісаць у часопіс праверак, складаецца акт праверак».
Але праверкі – гэта далёка не ўсе праблемы прадпрымальнікаў рынку «Грабянёўскі». Пераважная большасць гандляроў працуе ў такіх вось гандлёвых кропках, так званых ралетах. Падатак за іх складае ? 200. Але з прадпрымальнікаў намагаюцца спагнаць грошы як за павільён, падатак за які складае ? 260.
ТАЦЦЯНА, ПРАДПРЫМАЛЬНІЦА: «Паглядзіце – ну якія мы павільёны, калі ў нас няма ніякіх умоваў, нават святла?» Але адсутнасць электрычнасці не замінае падатковай патрабаваць, каб прадпрымальнікі ўсталявалі касавыя апараты і выдавалі чэкі.
АЛЯКСАНДР, РАДА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ: «Уласна кажучы, мы маем права і можам у адрыўных талонах рабіць запіс, толькі калі набытак зроблены на тры базавыя велічыні. Касавымі апаратамі мы можам не карыстацца, бо ў нас няма умоваў». Адміністрацыя ж рынку «Грабянёўскі» не ведае, як паступіць.
АДМІНІСТРАЦЫЯ РЫНКУ: «Адміністрацыя рынку не вінаватая. Адміністрацыя рынку таксама прайшла па юрыстах, паўсюль, і ў нас нічога не парушаецца. Мы самыя не ведаем, што нам рабіць». А ў падатковай інспекцыі Кастрычніцкага раёну Магілёва справу каментуюць адназначна.
ПАДАТКОВАЯ ІНСПЕКЦЫЯ: «Ёсць такія факты? Гэта проста нагавор, можна сказаць, вось і ўсё». Аднак юрысты, знаёмыя са справаю, сумневаў не маюць.
ЖАННА ЗАПРЫВАРЫНА, ЮРЫСТ: «Падатковая перавысіла свае паўнамоцтвы, лічачы, што прадпрымальнікі гандлююць не з ралетаў».
А каб такія дзеянні падатковай інспекцыі прыпыніць, юрысты раяць і прадпрымальнікам, і адміністрацыі рынку падаць скаргу на дзеянні падатковікаў у пракуратуру.
Вольга Швед, «Аб’ектыў»: 5 марта позвонила предпринимательница из Могилева, - «Гребеневский рынок», и очень благодарила за помощь и содействие в решении их вопроса. Им, благодаря нормативным документам, подборку которых сделала юридическая группа РОО «За свободное развитие предпринимательства» удалось отстоять свои права, т.е. доказать несостоятельность требования налоговой инспекции.
«Думаю, что своевременное информирование о наличии проблемы, желание отстаивать свои права и грамотная работа юристов, всё это в комплексе даёт положительный результат в победе над создавшейся проблемой. Мы всегда рады оказывать помощь тем, кто в ней заинтересован и консолидируется. А не прячется за спины других» - заявил председатель ОО "За свободное развитие предпринимательства" Виктор Горбачёв.
Служба информации "За свободное развитие предпринимательства"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |