11:48 25.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Новы прэзідэнт Еўрапарламента асудзіў рашэнне суда па справе Бяляцкага
Кіраўнік Еўрапарламента заявіў, што шкадуе пра рашэнне Мінскага гарадскога суда адхіліць апеляцыю ў справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Ён назваў 24 студзеня “яшчэ адным дрэнным днём для правасуддзя ў Беларусі”. Шульц падкрэсліў, што Бяляцкі, як і ўсе 14 палітвязняў, павінен быць вызвалены.
Марцін Шульц таксама заклікаў Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва і ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне.
Тэкст заявы.
"Я засмучаны сённяшнім рашэннем Мінскага гарадскога суду адхіліць касацыйную скаргу, накіраваную супраць прысуда выдатнаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – 4 з паловай гады турмы. Гэта яшчэ адзін сумны дзень у гісторыі беларускага правасуддзя. Еўрапейскі парламент лічыць, што абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў было палітычна матываваным і безпадстаўным. Бяляцкі мусіць быць вызвалены безумоўна, разам з астатнімі 14 палітычнымі вязнямі, уключна з двума былымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Я засмучаны рашэннем суда зачыніць офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”, лідэрам якога з’яўляўся Бяляцкі.
Я таксама асуджаю рашэнне Вярхоўнага Суду Беларусі пакінуць у сіле смяротныя прысуды Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, вынесеныя на падставе сумнеўных абвінавачванняў у здзяйсненні тэрарыстычнага акту ў мінскім метро 11 красавіка. Смяротны прысуд хутка будзе прыведзены ў выкананне, нягледзячы на тое, што міжнародныя праваабарончыя камісіі сцвярджаюць, што суд не быў справядлівым і што справа магла быць сфабрыкаванай. Я заклікаю прэзідэнта Лукашэнку памілаваць гэтых двух людзей і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Я таксама вітаю учорашняе рашэнне Рады міністраў замежных спраў пашырыць абмежавальныя захады супраць беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека. Аднак, гэтыя санкцыі павінны ісці далей і быць накіраванымі на фірмы, якія фінансуюць рэжым наўпрост, як было адзначана ў рэзалюцыях Еўрапейскага Парламенту.
Еўрапейскі Парламент падтрымлівае правааабарончыя арганізацыі і грамадзянскую супольнасць. Мы лічым, што Еўрапейскі Саюз мусіць прапанаваць спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |