18:31 07.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Новы палітвязеньДубскага пакаралі годам турмы
Асіповіцкі раённы суд прысудзіў Арцёму Дубскаму год пазбаўленьня волі. У залі суду яго адразу ўзялі пад варту.
Моладзевага актывіста абвінавацілі ў парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну.
Хлопец пасьпеў сказаць, што лічыць гэты прысуд ганебным і несправядлівым.
Арцёму Дубскаму 22 гады. Ён быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 году. Падчас адбыцьця пакараньня супраць хлопца распачалі яшчэ адну крымінальную справу за карыстаньне чужой сім-картай і нанясеньне ўрону кампаніі Velcom.
Міжнародная амністыя прызнала ўсіх фігурантаў “справы 14-ці” вязьнямі сумленьня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |