12:30 19.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Новы беларускі парламент не трапіць у Еўранэст
Еўрапейскія парламентары не вераць, што парламенцкія выбары ў Беларусі будуць прызнаныя АБСЕ.
Як паведаміла Еўрарадыё абазнаная крыніца ў кіраўніцтве Еўрапарламента, веры ў тое, што новы беларускі парламент будзе прызнаны легітымным, у іх практычна няма. Ужо самы пачатак выбарчай кампаніі ды падзеі вакол яе выклікаюць сумневы ў тым, што выбары будуць прызнаныя БДІПЧ АБСЕ свабоднымі і сумленнымі. А гэта азначае, што і новыя дэпутаты не змогуць прадстаўляць Беларусь у працы спецыяльнай пляцоўкі Парламенскай асамблеі — Еўранэст.
Прадстаўнік Еўрапарламента:“Адносіны Еўранэст да новага беларускага парламента будуць дакладна такімі ж, як і ў БДІПЧ АБСЕ. А гэта азначае, што парламентары не будуць удзельнічаць у паседжаннях Еўранэст, супраца будзе толькі з працоўнай групай Еўранэст. Адначасова будзе правозіцца праца з грамадзянскай супольнасцю, з палітычнымі актывістамі. Прадстаўнікі ўрада будуць запрашацца на будучыя сустрэчы, але адносіны будуць знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні”.
Нагадаем, Еўранэст — спецыяльная пляцоўка Парламенцкай асамблеі, створаная ў рамках праграмы Усходняе парнёрства. Меркавалася, што ў працы Еўранэст будуць удзельнічаць 60 еўрадэпутатаў і па 10 парламентароў ад краін-партнёраў — Украіны, Арменіі, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Беларусі. Першае паседжэанне Еўранэст прайшло 3 траўня 2011 года без прадстаўнікоў Беларусі. Аднагалоснае рашэнне не запрашаць беларускіх дэпутатаў у сувязі нелегітымнасцю парламента і парушэннямі правоў чалавека ў краіне было прынятае ў лютым таго ж года Канферэнцыяй старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |