13:16 28.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Нясвіж атрымаў статус культурнай сталіцы Беларусі
27 студзеня адбылося афіцыйнае адкрыццё праекта "Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года".
Нясвіж стаў трэцім горадам, які атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі. У 2011 годзе культурнай сталіцай Беларусі быў Гомель, у 2010 годзе — Полацк. Фінансавую і арганізацыйную падтрымку праекта ажыццяўляюць Міністэрства культуры, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі райвыканкам, спонсары і мецэнаты.
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця была падпісана праграма культурных падзей года і ўручаны сертыфікат і сімвал культурнай сталіцы Беларусі.
Галоўнай падзеяй акцыі "Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года" стане афіцыйнае адкрыццё палацавага ансамбля Радзівілаў XVI—XVIII стагоддзяў.
На працягу года ў Нясвіжы будуць прадстаўлены лепшыя творчыя праекты краіны. Запланаваны цыклы канцэртаў беларускай старадаўняй музыкі, канцэрты ўдзельнікаў міжнародных фестываляў "Уладзімір Співакоў запрашае…" і Юрыя Башмета, опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў Нясвіжскім палацы Радзівілаў".
Адбудуцца XVII свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" з удзелам Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, Ноч музеяў у Нясвіжскім палацы Радзівілаў, канцэрт з цыкла "Залатая калекцыя беларускай песні" і інш.
Упершыню ў краіне пройдзе форум прафесійных тэатраў "Тэатр Уршулі Радзівіл" з паказам спектакляў, звязаных з гісторыяй роду Радзівілаў.
Таксама ўпершыню адбудзецца міжнародны семінар ЮНЕСКА "Аб'екты сусветнай спадчыны: зберажэнне і выкарыстанне ў мэтах устойлівага развіцця" з удзелам вядучых экспертаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з розных краін.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |