12:30 17.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Няма іншай краіны, па якой Еўрапарламент прыймаў бы столькі дакументаў
Сёння падчас чарговага паседжання сесіі Еўрапейскага парламенту ў Страсбургу па ініцыятыве Еўрапейскай Народнай партыі будзе разгледжаны праект рэзалюцыі ў справе Беларусі. Канчатковы праект рэзалюцыі быў выпрацаваны падчас апошняга кангрэсу ЕНП, на які былі запрошаныя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Еўрадэпутат ад Польшчы – Яцэк Сарыюш-Вольскі, кажа што няма іншай краіны, па якой Еўрапарламент прыймаў бы столькі дакументаў, і ён верыць у тое, што сёння будзе прынятая чарговая рэзалюцыя па Беларусі.
- Гэта будзе праўдзівая рэзалюцыя, яна не будзе перабіраць у словах ці змазваць карціну. Яна адначасова будзе адзначаць, што ў некаторых сферах, вельмі плытка, але ўсё ж існуюць некаторыя пазітыўныя змены. Мы ўсе ведаем пра іх: рэгістрацыя Руху “За свабоду” Мілінкевіча, дазвол на распаўсюд двух выданняў, вызваленне палітычных вязняў, хаця мы ўсе ведаем, што з’явіліся новыя, менш брутальнае збіццё маніфестантаў. Існуе паляпшэнне сітуацыі, праўда вельмі сціплае, але мы лічым, што надалей павінна быць працягнутая палітыка негатыўнага і пазітыўнага заахвочвання.
Чакаецца, што галасаванне ў справе рэзалюцыі па Беларусі пройдзе заўтра. Сёння ў Страсбургу адбудзецца таксама ўрачыстастая цэрымонія ўручэння прэміі “За свабоду думкі імя Андрэя Сахарава”, якую ў гэтым годзе еўрапейскі парламент прысудзіў прадстаўнікам Расейскай праваабарончай арганізацыі “Мемарыял”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме