13:45 09.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Незалежныя кандыдаты працягваюць сыходзіць з выбараў
Паменела колькасць жадаючых удзельнічаць у якасці кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага гарсавета - сваю кандыдатуру зняў сябра партыі БНФ Мікола Лемяноўскі.
Немэтазгоднасць далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі Мікола Лемяноўскі абгрунтоўвае адсутнасцю ўпэўненасці ў законнасці выбарчага працэса. На думку апазыцыйнага кандыдата, мясцовыя ўлады не ў стане забяспечыць празрыстасць выбарчага працэса, гарантаванага канстытуцыяй краіны:
- Я бачу, што ўлады не збіраюцца праводзіць выбары. Адразу бачна, што яны не збіраюцца іх праводзіць сапраўды дэмакратычна, як гэта робіцца ва ўсім свеце. Хаця б па таму, што яны не ўключылі ў выбарчыя камісіі ні аднаго прадстаўніка апазіцыйных партый. Гэта асноўная прычына. Можна дазваляць усё што заўгодна: галасаваць, хадзіць агітаваць. Але, як казаў таварыш Сталін: не важна хто як галасуе, важно хто як лічыць.
З шаснаццаці вылучаных партыяй БНФ прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў якасці сябра зарэгістраваны толькі адзін чалавек. Не былі ўключаныя ў склад участковых камісій і прадстаўнікі іншых апазыцыйных партый і арганізацый, што дзейнічаюць у горадзе над Нёманам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
6 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |