18:46 29.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Названыя пераможцы конкурсу «Моладзь малюе гісторыю»
29 снежня “Маладыя дэмакраты” правялі прэзентацыю вынікаў конкурсу “Моладзь малюе гісторыю”. На конкурс было прадстаўлена больш як 30 карцін і графічных выяў.
Ацэньвала карціны спецыяльнае журы – Міхась Пашкевіч (вядомы грамадскі актывіст), Анатоль Тарас (пісьменнік), Ігар Кузняцоў (гісторык).
Рашэнне аб тым, якія работы былі насамрэч лепшыя, прымалася нялёгка: з аднаго боку, усе прадстаўленыя працы былі па свойму цікавыя і адметныя, а з іншага, журы часам разыходзілася ў сваіх адзнаках. Пасля гадзіннага абмеркавання карцін, журы, урэшце, прыйшло да кампрамісу.
У намінацыі “Найноўшая гісторыя Беларусі” перамогу падзялілі Яўген Шатко і Юлія Жанюк, за серыю сваіх карцін.
У намінацыі “Гістарычная мінуўшчына” першае месца атрымаў Уладзімір Сайко, а другое – Наста Бузінаева.
Таксама кожны з чальцоў журы вылучыў лепшую на яго думку працу. Так, Міхась Пашкевіч быў найбольш уражаны партрэтам Мікіты Ліхавіда, зробленным Яўгенам Шатко, Ігар Кузняцоў – малюнкам Юліі Жанюк “Не дай растаптаць Беларусь”, а Анатоль Тарас – карыкатурай Васіля Ермоленка “Дзень птушак”.
Пасля вызначэння пераможцаў адбылося ўрачыстае ўганараванне маладых мастакоў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |