15:45 15.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Навукоўцы абвяргаюць Лукашэнку: зброевага ўрану ў Беларусі няма
Аляксандар Лукашэнка ўчора паведаміў сэнсацыйную навіну аб тым, што ў Беларусі нібыта застаўся высокаўзбагачаны ўран, "сотні кіляграмаў фактычна зброевага і менш узбагачанага". Навукоўцы абвяргаюць гэтыя заявы.
14 красавіка ў ходзе паездкі ў Гомельскую вобласьць А.Лукашэнка сказаў навіну, якая магла б паставіць Беларусь у адзін шэраг з КНДР і Іранам, якія імкнуцца атрымаць высокаўзбагачаны ўран:
"Я не буду хаваць: у нас застаўся высокаўзбагачаны ўран. Сотні кіляграмаў фактычна зброевага і больш нізкага абагачэньня. Мне ўжо некаторы год запар кажуць: так, вывозьце гэты ўран. Хочаце ў Амэрыку, мы вам заплацім, хочаце – у Расею".
Пры гэтым А. Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь не зьбіраецца "рабіць брудныя бомбы ці камусьці прадаваць уран", што матэрыял знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ.
Былы старшыня Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Вайтовіч абвяргае словы А. Лукашэнкі: Беларусь не мае высокаўзбагачанага ўрану:
"У нас ёсьць каля 90 кіляграмаў урану, ён нізкаўзбагачаны і не прыдатны для таго, каб рабіць зь яго бомбы".
Паводле А. Вайтовіча, адзінае ў Беларусі сховішча ўрану знаходзіцца ў Соснах, у цэнтры энэргетыкі і ядзерных дасьледаваньняў. Гэтае нізкаўзбагачанае ядзернае паліва сапраўды знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ, яно было завезенае для выпрабаваньня малагабарытнага перасоўнага рэактара "Памір", які распрацоўваўся ў Беларусі. У пачатку 90-х гадоў гэтыя распрацоўкі былі спыненыя.
Фізык-ядзершчык Станіслаў Шушкевіч таксама лічыць непраўдзівымі заявы А. Лукашэнкі пра высокаўзбагачаны ўран.
"Гэта бязглузьдзіца. Чалавек не ўяўляе розьніцы паміж брудным ардынарным радыёактыўным рэчывам і ўзбагачаным уранам, а тым больш зброевым уранам. Каб мець столькі зброевага ўрану, трэба мець магутную вытворчасьць. Гэта як блытаць золата з саломай".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме