14:45 25.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Наталля Пяткевіч: Трэба паставіць заслоны ў Інтэрнеце
Інтэрнэт павінен рэгулявацца – гэта робяць практычна ва ўсім свеце.
Такое меркаванне выказала ў пятніцу ў Рэчыцы журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч, якая брала ўдзел у рабоце рэгіянальнага семінара ідэалагічных работнікаў Гомельскай вобласці.
Паводле Наталлі Пяткевіч, сёння ў рэгуляванні Інтэрнэта сапраўды зацікаўлены ўсе тыя, каго цікавяць праблемы аўтарскіх правоў.
Перш за ўсё гэта людзі творчых прафесій. І калі грамадства згодна з тым, што аўтарскія правы неабходна бараніць, значыць, інтэрнэт, як і ўсе іншыя крыніцы інфармацыі, таксама падлягае рэгуляванню.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта звярнула ўвагу на яшчэ адну праблему, звязаную з інтэрнэтам. «Бацькі, царква, абсалютна ўсё грамадства кажа пра неабходнасць абароны маральнасці.
Значыць, трэба паставіць у інтэрнэце заслоны, каб нашы дзеці не глядзелі тое, што ў іншых крыніцах інфармацыі мы можам забараніць», - адзначыла яна.
Такія заслоны патрэбныя для таго, каб забяспечыць абарону правоў чалавека, правоў выканаўцы, правоў распаўсюдніка інфармацыі.
«Такая практыка існуе ва ўсім свеце, і наша краіна не выключэнне», - падкрэсліла Наталля Пяткевіч.
БЕЛТА
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |