20:15 12.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Наша ніва»: у шапікі вярнулі, а ў метро не пусцілі

Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу «Нашай нівы» ў метро.
Заяўку мурыжылі месяц. Урэшце адказалі праз тэлефон: свабоднага месца няма.
«Наша ніва» звярнулася з просьбай размясціць інфармацыйныя плакацікі ў вагонах метро адразу пасля дазволу на продаж праз «Саюздрукі». Гэта было яшчэ ў снежні.
У рэкламнай службы метро былі не супраць, але патрабавалася ўзгадненне з ідэалагічным аддзелам гарвыканкаму.
Мы прынеслі туды ўзор — сціплыя аркушы А4, бо рэклама ў метро даволі дарагая.
Званілі раз, званілі два, званілі тры. Урэшце, амаль праз месяц, Эдуард Валянцінавіч Тамільчык, начальнік аддзелу масавых мерапрыемствах, паведаміў... што рэкламныя плошчы на студзень ў метро адсутнічаюць і прапанаваў вярнуцца да гэтага пытання ў лютым.
Мы тут жа пазванілі ў рэкламную службу метро. Нам паведамілі, што рэкламныя плошчы ёсць. Ды кожны можа пераканацца, што яны ёсць: пустыя планшэткі зеўраюць у вагонах. Крызіс жа.
У сувязі з гэтым маем чатыры рытарычныя пытанні:
1) ці можа разлічваць на імідж «сяброўскай для бізнэсу» краіна, дзе кожную рэкламку трэба ўзгадняць з ідэалагічным аддзелам?
2) колькі складае штат ідэалагічных работнікаў у краіне, калі іх хапае на вычытку кожнае рэкламнае аб’явы? І з якога крэдыту ён мае фінансавацца ў 2009-м — расійскага ці ад МВФ?
3) на якую рэпутацыю можа разлічваць ідэолаг пры такім падыходзе да справаў?
4) ці можа лічыцца справядлівай краіна, дзе законы маюць двайное дзеянне — для сваіх і для несваіх?
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |