09:30 09.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Народную волю" судзяць за памылку дзяржаўнай газеты
У Ленінскім раённым судзе Мінску 9 чэрвеня будзе разглядацца справа па пазове прарэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргея Ханені да "Народнай волі".
Як патлумачыла Еўрарадыё намесніца галоўнага рэдактара газеты Святлана Калінкіна, падставай для пазову стала перадрукоўка артыкулу "Кандыдаты прад’явілі заробкі" з сайта кампаніі "Гавары праўду".
Калінкіна: “Мы гэты артыкул перадрукавалі. Прычым, удакладніўшы звесткі ў газеце “Гомельская праўда”, бо менавіта ў ёй былі першапачаткова надрукаваныя дэкларацыі аб прыбытках. І менавіта на нас падалі ў суд, бо там пераблытаныя заробак і прыбыткі. Менавіта з-за гэтай блытаніны і ўзнікла спрэчка”.
Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта выставіў пазоў “Народнай волі” на суму ў 45 мільёнаў рублёў. На думку Калінкінай, гэта спроба ўладаў з дапамогай эканамічных вагароў спыніць выхад газеты.
Калінкіна: “Калі за смерць чалавека, за згвалтаванне, інваліднасць на працы суды прысуджаюць максімум 1 тысячу долараў маральнай кампенсацыі, а за крыўду таго ці іншага чыноўніка – дзясяткі тысяч долараў, то тут пачынаецца палітыка. Для незалежнай газеты, якая не мае дзяржаўных датацый, тысячы долараў – гэта вялізарная сума. Такія эканамічныя вагары могуць спыніць выданне газеты”.
Тое, што зараз адбываецца з газетай, па словах Калінкінай, прыкмета набліжэння прэзідэнцкіх выбараў. Улады імкнуцца спыніць выхад "Народнай волі" напярэдадні гэтай падзеі. Інакш, кажа журналістка, чаму прарэктар не падаў у суд на тых, хто адпачатку распаўсюдзіў недакладную інфармацыю, а менавіта на іх газету?
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме