15:31 29.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Нападу на амбасаду не было, але нападнікі затрыманыя
Супрацоўніца аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбурзе абвергла зьвесткі пра тое, што іх дыпляматычнае памяшканьне нібыта захапілі анархісты:
"Глупства гэта ўсё. Нічога такога не было. У нас усё добра".
Піцерскі сайт "Фонтанка" са спасылкай на лідэраў мясцовых анархістаў паведаміў, што "апоўдні 29 верасьня група актывістаў санкт-пецярбургскіх анархістаў прыйшла ў адзьдзяленне беларускай амбасады і запатрабавала вызваліць беларускіх таварышаў, арыштаваных за апошні месяц".
Піцерскія анархісты нагадалі, што хваля рэпрэсій супраць анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў у Беларусі пачалася пасьля таго, як 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады ў Менску быў кінуты "кактэйль Молатава". Адказнасьць за гэты напад узяла на сябе раней невядомая анархісцкая група "Сябры Свабоды".
Агучыўшы свае патрабаваньні, актывісты нібыта адмовіліся пакінуць тэрыторыю амбасады і абвясьцілі пра яе акупацыю, пакуль іх патрабаваньні не будуць выкананыя. Аднак у самім аддзяленьні амбасады гэта абверглі.
У праваахоўных органах Цэнтральнага раёна Пецярбурга зазначылі, што выклікаў у будынак аддзяленьня амбасады, што на Бонч-Бруевіча, у іх не было.
У праваахоўных органах Цэнтральнага раёна Пецярбурга зазначылі, што выклікаў у будынак аддзяленьня амбасады, што на Бонч-Бруевіча, у іх не было.
13.50 Піцерскія анархісты, якія спрабавалі захапіць адзьдзяленьне амбасады Беларусі ў Пецярбурзе, затрыманыя і знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі ў цэнтры горада.
Як паведамілі "Фантанцы" самі ўдзельнікі акцыі, яны дастаўленыя ў 76 аддзел Цэнтральнага РУУС, і знаходзяцца там ужо некаторы час. Па словах актывістаў, іх акцыя працягнулася каля 30 хвілін. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніком аддзяленьня амбасады, але безвынікова. Акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі пратэстуючых.
Зараз у аддзеле міліцыі складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме