13:00 09.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Надыходзіць зіма: зноў пра кошты на газ
“Газпром не збіраецца адмаўляцца ад паэтапнага падвышэння цэнаў на газ для Беларусі ў наступным годзе”, - заявіў старшыня рады дырэктараў холдынгу Аляксей Мілер на сусветным газавым кангрэсе ў Буэнас-Айрэсе.
Раней беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заяўляў, што вядзе перамовы з Газпромам аб замарожванні цэнаў на сёлетнім узроўні.
На думку кіраўніка аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заіка, падвышэнне кошту на газ з боку Расеі не зусім абгрунтаванае, а само “газавае” пытанне занадта раздзмутае:
– Будаваць нейкую новую матрыцу коштаў, няма аб’ектыўных падставаў. Зараз жа паўсюль крызіс, па ўсім свеце. Кошты ж падаюць і зразумела скарачаюцца і патрэбы, менш ужываецца электраэнергіі, газу. Таму расійскі бок не вельмі добра аргументуе, але рашэнне прымае Пуцін. Цяпер з боку таго, ці небяспечны кошт газу для эканомікі Беларусі, то тут заўсёды разлікі і прагнозы заўсёды былі падвышаныя. Так, гэта нявельмі прыемна, але з іншага боку, газ і іншыя рэсурсы займаюць каля 11-13%, таму новы тарыф на газ магчыма закласці ў кошты, магчыма закласці ў экспартную прадукцыю і гандляваць з Расіяй, тым самым адбіваць назад грошы. Існуе такая ўжо традыцыя, перад кожным новым годам казаць аб гэтых праблемах.
Цяпер сярэднегадавая цана на газ для Беларусі складае 150 даляраў за тысячу кубаметраў газу. У праекце бюджэту на наступны год яна закладзена на ўзроўні 166 даляраў за тысячу кубаметраў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме