12:15 13.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Нацбанк: Банкаўская сістэма пад пагрозай

Нацыянальны банк заяўляе пра «значную пагрозу» бяспецы банкаўскай сістэмы краіны і чакае ад ураду неадкладных захадаў у справе стабілізацыі дзяржбанкаў. Пра гэта крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання паведаміла «Інтэрфаксу» — агенцтву, блізкаму да Адміністрацыі прэзідэнта.
З адпаведным лістом да прэм’ер‑міністра Сяргея Сідорскага звярнуўся старшыня праўлення НББ Пётр Пракаповіч, паведамляе крыніца Інтэрфаксу ў органах дзяржкіравання.
У Нацбанку падкрэсліваюць, што небяспечная сітуацыя ў банкаўскім сектары з’яўляецца наступствам крызісу ліквіднасці ў дзяржаўных банках, які пастаянна нарастае.
Сітуацыя ўскладняецца ростам праблемных крэдытаў, якія за студзень‑жнівень выраслі ў 3,3 раза.
Крытычнае пагаршэнне ліквіднасці дзяржбанкаў тлумачыцца высокай крэдытнай нагрузкай у межах фінансавання дзяржаўных праграмаў. Так, за студзень‑ліпень 2009 дзяржбанкі павялічылі аб’ём крэдытавання дзяржпраграм у 1,4 раза проці дакрызісных аналагічным перыядам 2008 года — да 6,76 трлн рублёў.
Як паведамляецца, пры канцы верасня — на пачатку кастрычніка аб’ём затрыманых найбуйнейшым беларускім банкам — «Беларусбанкам» — падаткаў перавысіў 1 трлн рублёў у дзень.
Нацбанк чарговы раз прапануе ўраду знізіць патрабаванні да дзяржаўных банкаў па фінансаванні дзяржпраграмаў і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву развіцця, стварэнне якога таксама з’яўляецца адным з забавязанняў Беларусі перад МВФ.
Перадача агенцтву крэдытнага партфеля, створанага ў рамках фінансавання дзяржпраграмаў, дазволіць беларускім банкам «ачысціць» свае балансы, што павінна часткова выправіць сітуацыю з іх ліквіднасцю.
Альтэрнатывай дадзенай рэформе фінансавання дзяржпраграм з’яўляецца чарговая рэкапіталізацыя дзяржбанкаў за кошт бюджэту.
Такі выцек з Нацбанку здольны справакаваць цунамі на фінансавым рынку.Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што найбуйнейшыя банкі краіны, у тым ліку ашчадны «Беларусбанк», стаяць на мяжы неплацежаздольнасці. Дарэчы, амаль адначасова прайшла інфармацыя, што спыніўся рост аб’ёму рублёвых дэпазітаў у банкаўскай сістэме.
Ёсць толькі адно але. У крытычных абставінах канца 2008 і пачатку 2007 годоў дзяржсістэма захоўвала поўную немату. Тым часам цяпер небяспечнае высвятленне адносінаў паміж лабістамі розных эканамічных курсаў чамусьці адбываецца ўадкрытую.
Банкіры не хочуць больш крэдытаваць прамысловасць. А прамысловасць знізіць занятасць і прыпыніць выплаты заробкаў без новых крэдытаў. Паўстае пытанне, хто вінаваты? Пальцы аўтаматам спыняюцца на прэм’еру Сяргею Сідорскім.
Агенцтва «Інтэрфакс» мае цесныя сувязі з Адміністрацыяй прэзідэнта і сілавымі структурамі. Выпадковых выцекаў інфармацыі яно не публікуе.
Выглядае на тое, што новая мітрэнга звязаная з гульнёй, якую лукашэнкаўцы вядуць з Захадам. Крызіс у банкаўскай сферы пагражае калапсам беларускай эканоміцы. Гэта дастатковая падстава, каб прасіць дадатковай дапамогі. З іншага боку, такім сама «пазітыўным сігналам» можа быць змена Сідорскага на асобу з іміджам рэфарматара.
Рашэння загадкі чакаць нядоўга. У кожным разе, заўтра ў банках непазбежна выстраяцца чэргі. Людзі будуць здымаць дэпазіты і мяняць рублі на валюту.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |