13:15 16.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На працэсе па справе Аўтуховіча і Асіпенкі выступае бок абвінавачання
У Вярхоўным судзе Беларусі пасля амаль тыднёвага перапынку аднавіўся працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. Як паведамляе БелаПАН, сёння на паседжанні павінен выступіць пракурор і прадставіць бок абвінавачвання.
Судовы працэс па гэтай справе пачаўся ў Вярхоўным судзе 10 сакавіка. Тады суддзя Аляксей Цяцюхін часткова задаволіў хадайніцтва Аўтуховіча аб прадастаўленні яму дадатковага часу для азнаямлення з матэрыяламі справы. Аднак пры гэтым суд не вызначыў, ці мае права Аўтуховіч капіяваць матэрыялы справы для свайго адваката.
Таксама суд задаволіў хадайніцтва Аўтуховіча аб запатрабаванні матэрыялаў з ГУБОП і СІЗА з інфармацыяй аб тым, хто наведваў астатніх фігурантаў справы: Аляксандра Ларына, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенку ды іншых. Аўтуховіч лічыць, што такія візіты ладзіліся, каб аказаць ціск на іншых фігурантаў. Усе астатнія хадайніцтвы, у тым ліку аб прыцягненні ў якасці абаронцаў Алега Воўчака і Аляксандра Камароўскага, суд адхіліў.
Нагадаем, што Аўтуховіча і Асіпенку вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме