17:16 14.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На пахаванне польскага прэзідэнта прыедуць дзве беларускія дэлегацыі
Афіыйны Мінск рыхтуе дэлегацыю да ўдзелу ў жалобным мерапрыемствах у Варшаве. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, Беларусь на пахаванні польскага прэзідэнта Леха Качыньскага будзе прадстаўленая на самым высокім узроўні.
Андрэй Савіных: “Афіцыйная дэлегацыя высокага ўзроўню будзе накіраваная ад Рэспублікі Беларусь у Польшчу для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах. У дадзены момант склад узгадняецца – у кожным выпадку, у бліжэйшыя дзень-два будзе ўжо вядома”.
Таксама сваю дэлегацыю да ўдзелу ў пахаванні Леха Качыньскага рыхтуе і Партыя БНФ. Нагадаем, партыя польскага прэзідэнта “Права і справядлівасць” і Партыя БНФ маюць падпісаныя дамовы аб партнёрстве.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме