18:31 12.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На інвестыцыйна-эканамічным форуме дэлегатам не хапіла месцаў
У Мінску пачаўся Беларускі інвестыцыйны-эканамічны форум.
У яго рамках пройдзе шостае пленарнае паседжанне Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі.
На форум з’ехаліся прадстаўнікі дзесяткаў замежных кампаній, якія маюць інтарэс у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі. Агулам у форуме бяруць удзел 600 дэлегатаў з 60 краін свету. Для іх будуць прадстаўленыя больш за 100 інвестыцыйных праектаў.
Гасцей форума адразу ж сустракаюць макеты найбуйнейшых з іх — АЭС і «Мінск-сіці».
На сустрэчу з замежнымі бізнэсоўцамі прыйшлі ўплывовыя беларускія чыноўнікі — прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.
Выявілася, што для часткі запрошаных гасцей не хапіла месца ў зале, таму
Андрэй Кабякоў прапанаваў дэлегатам слухаць пленарнае паседжанне ў калідорах Нацыянальнай бібліятэкі.
Менавіта гэты будынак быў абраны для правядзення мерапрыемства. Бізнэсоўцы вырашылі слухаць паседжанне стоячы.
З уступным словам да ўдзельнікаў форума звярнуўся прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі:
«Наш лозунг — інвестуйце ў Беларусь!»,
— пачаў Сідорскі. «Беларусь па адкрытасці эканомікі з’яўляецца лідэрам сярод краін СНД, — пахваліўся прэм’ер-міністр.
Па яго словах, у бліжэйшы час банкі Італіі павялічаць колькасць крэдытаў Беларусі.
Сідорскі расказаў пра эканамічнае становішча Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на прывабных для інвестараў паказальніках: «У 2009 годзе ВУП Беларусі не паменшыцца ў параўнанні з мінулым годам». Размова пра рост ВУП, відаць, ужо не ідзе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме