08:15 13.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На Савеце ААН па правах чалавека Беларусь падтрымалі Аман, Лівія і Куба
12 траўня Савет ААН па правах чалавека разгледзеў справаздачу Беларусі. Ад нашай краіны выступіў Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.
Рэакцыя на беларускі даклад відавочна адрознівалася ў прадстаўнікоў дэмакратычных і аўтарытарных краін. Прадстаўнікі Кубы, Лівіі, Ірана, Амана і іншых краін з нізкім рэйтынгам дэмакратыі ды значнымі парушэннямі правоў чалавека ўсхвалялі дасягненні Беларусі і пазбягалі крытыкі ў яе бок.
Напрыклад, прадстаўнік Кубы назваў даклад Беларусі “цудоўным” і адзначыў “надзвычайныя дасягненні, напрыклад, у сферы ўніверсальнай адукацыі”. Прадстаўнік Венесуэлы ўвогуле не зрабіў канкрэтных рэкамендацый беларускаму ўраду, проста заклікаўшы яго “працягваць сваю паспяховую сацыяльную палітыку”.
Прадстаўнікі Канады, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Аўстрыі ды іншых заходніх дэмакратый крытыкавалі адсутнасць прагрэсу Беларусі ў сферах палітычных і грамадскіх правоў, заклікалі Беларусь забяспечыць рэальную свабоду асацыяцый і СМІ, свабодную дзейнасць недзяржаўных арганізацый, надаць судовай уладзе больш незалежнасці, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, падпісаць Канвенцыю супраць гвалтоўных знікненняў.
Выніковы даклад па Беларусі Савет ААН па правах чалавека будзе прымаць 14 траўня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме