20:45 16.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На Кастрычніцкім пляцы больш за 30 затрыманых
На гэты момант на Кастрычныіцкім пляцы знаходзіцца ўсё кіраўніцтва гарадзкой міліцыі, шмат таксама прадстаўнікоў іншых сілавых структураў – службы бясьпекі прэыздэнта, КДБ.
Затрымана каля 30 актывістаў. Некаторыя – яшчэ ў мэтро. Сярод іх, напрыклад, Міхаіл Пашкевіч.
Як толькі Андрэй Кім, Артур Фінькевіч і яшчэ каля 10 актывістаў разгарнулі сьцягі і расьцяжкі, іх адразу схапілі і заштурхалі ў аўтобус. Па рацыі загадалі везьці іх у Цэнтральну РАУС.
Па пэрымэтры знаходзяцца іншыя актывісты, якія зьбіраюцца дэманстраваць далей.
У розных месцах Менску акцыі салідарнасьці будуць адбывацца яшчэ цягам дзьвюх гадзін.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме