13:31 15.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На Дзень Волі арганізатары чакаюць не менш за 2000 удзельнікаў
Святкаванне Дня Волі сёлета ў Мінску традыцыйна будзе нешматлюдным. Прынамсі, як патлумачыў Еўрарадыё кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ Віктар Івашкевіч, арганізатары разлічваюць найперш на заўсёднікаў мерапрыемства. Іх, паводле падлікаў актывіста, было прынамсі 2000 чалавек.
Віктар Івашкевіч: “Цяжка прадказаць гэтую колькасць – акрамя таго, што ў мінулым годзе было каля 2000 чалавек. Гэтыя людзі нікуды, я думаю, не падзенуцца з Мінску. Прыблізна тыя людзі, якія прымалі ўдзел у Дні Волі ў мінулым годзе, могуць прыйсці і ў гэтым”.
Па словах актывіста, праграма святкавання, магчыма, з’явіцца ўжо ўвечары 16 сакавіка. Пра сваю падтрымку свята 25 Сакавіка, за арганізацыю якога ўзяўся Беларускі незалежніцкі блок, заявіла і Рада Аб’яднаных дэмакратычных сіл. А вось асобы, якія ўжо заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, пакуль што адмоўчваюцца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме