13:15 13.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
НАТА будзе імітаваць аперацыю нападу на рускіх?
НАТА неабходна адказаць Расіі на вучэнні імітацыі нападу на Польшчу, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Сваю заклапочанасць з нагоды ўзрастаючай актыўнасці ў Расіі, Сікорскі выказаў ў лісце на імя Генеральнага сакратара НАТА. Адказ не трэба доўга чакаць - 18 лістапада адбудзецца Паўночнаатлантычны савет.
У верасні каля 30 тысяч рускіх салдат прымалі ўдзел у манёўрах "Захад" і "Ладага". Іх мэтай стала імітацыя нападу на Паўночна-Еўрапейскі газаправод.
- Гэтыя практыкаванні, безумоўна, не спрыяюць росту даверу паміж Расеяй і НАТА, - пракаментаваў генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн.
Расмуссен дадаў, што ён разумее "заклапочанасць у суседніх краінах".
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць, што НАТА павінна прыняць гэта пад увагу: “Паўночнаатлантычны саюз павінен мець адчувальнасць адносна новых краін - чальцоў блока".
- НАТА трэба адрэагаваць на руска-беларускія манёўры, якія адбыліся ў верасні ў непасрэднай блізкасці ад польскай мяжы і паскорыць сваю работу, а ў будучыні больш уважліва сачыць за такімі практыкаваннямі, - такі пункт гледжання міністра абароны Богдана Кліха, які распавёў пра свае назіранні шасці міністрам з НАТА і Еўрапейскага саюза.
Альянс дагэтуль не хацеў правакаваць Расію, але цяпер, згодна новай дактрыне, яна можа трапіць у спіс краін, якія пагражаюць бяспецы НАТА. Калі гэта адбудзецца, НАТА складзе падрабязны план, каб дапамагчы Польшчы ў выпадку агрэсіі Расіі.
Польшча хацела б размясціць на сваёй тэрыторыі камандныя цэнтры альбо базы НАТА. Гэта рашэнне не па густу альянсу, які не жадае парушаць абавязацельствы ў адносінах да Масквы, якія былі прыняты ў 1998 годзе.
Радыё Рацыя, паводле TVP1
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме