17:16 24.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мытны саюз: страты і набыткі
Беларускія мытная і праваахоўныя органы заяўляюць пра праблемы, зь якімі яны сутыкнуліся пасьля далучэньня Беларусі да мытнага зьвязу з Расеяй і Казахстанам. У той жа час прадпрымальнікі атрымалі новыя магчымасьці ў сувязі з больш лібэральным мытным заканадаўствам.
"Спэцыялісты адзначаюць, што Беларусь ужо зараз недаатрымлівае ў бюджэт вялікія сумы грошай у выглядзе мытных і падатковых адлічэньняў з-за прыцягненьня ў эканамічны абарот тавараў трэціх краін, незаконна ўвезеных на яе тэрыторыю. Ёсьць усе падставы меркаваць, што магчымасьць свабоднага перасоўваньня гэтых тавараў у рамках мытнага саюзу можа пагоршыць праблему ", – адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы МУС Беларусі.
Новыя мытныя правілы шмат у чым больш лібэральныя за ранейшыя: раней можна было бязмытна ўвозіць тавараў на 1000 эўра і да 35 кіляграмаў вагі, зараз – на 1500 эўра і да 50 кіляграмаў вагі, раней не абкладаўся мытам увоз 2 літраў алькаголю, зараз – 3 літраў, раней без дэклярацыі можна было ўвезьці 3 тысячы даляраў, зараз – 10 тысяч (сьпіс зьменаў гл. на сайце мытнага камітэту Беларусі).
Зьмяніліся правілы ўвозу тавараў, купленых на распродажах, зараз іх мытная цана супадае з фактычнай.
Сваю ацэнку сытуацыі, якая склалася для прыватнага бізнэсу пасьля ўступленьня Беларусі ў мытны саюз, прапануе лідэр грамадзкага руху «За вольнае прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў:
Гарбачоў: З увядзеньнем новых мытных правілаў адбылася пэўная лібэралізацыя, якая дае магчымасьць прадпрымальнікам весьці справы больш адкрыта. Гэта тычыцца ўсяго бізнэсу – ад дробнага да буйнога. Калі дробны бізнэс мог праводзіць 35 кіляграмаў бяз мыта, то зараз можа 50. Адпаведна аб’ём імпарту павялічыўся і дзяржава гэта адчувае. Свае склады ізноў пачалі разгружацца павольней, чым хацелася б.
Дазволены пэўны правоз электронікі бяз мыта, і прадпрымальнікі, якія займаюцца чаўночным бізнэсам у Польшчы, Літве ці Ўкраіне, пачалі павялічваць завоз гэтай прадукцыі – гэта тэлевізары, мікрахвалёўкі і іншае. Гэта таксама адбіваецца на нашай эканоміцы.Прадпрымальнікі карыстаюцца гэтымі магчымасьцямі, каб падняць свой бізнэс пасьля эканамічнага крызісу. Прадпрымальнікі, зразумеўшы новыя магчымасьці, пазначаюць на тавары, якія ўвозяць, не рэальную цану, а нашмат меншую, каб тавар абкладаўся меншым мытам. Сёньня стала менш карупцыйных стасункаў з мытнымі арганамі, ня трэба дамаўляцца.
Сёньня ў Астане (Казахстан) адбудзецца нарада кіраўнікоў МУС дзяржаваў-удзельніцаў мытнага камітэту: Анатоля Куляшова (Беларусь), Рашыда Нургаліева (Расея), Серыка Баймаганбетава (Казахстан).
Сярод тэмаў нарады – наступствы фармаваньня мытнага саюзу для крымінальнай сытуацыі ў краінах-сябрах саюзу. У прыватнасьці, у МУС Беларусі не выключаюць, што разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў пацягне стварэньне новых злачынных схем з удзелам бізнэс-структур дзьвюх і больш краінаў, выкарыстаньнем фіктыўных дакумэнтаў. Паводле МУС Беларусі “актывізуюцца спробы незаконнага перасоўваньня празь мяжу тытунёвых і алькагольных вырабаў, сьпіртазмяшчальных вадкасьцяў, прызначаных для вытворчасьці таннай кантрафактнай алькагольнай прадукцыі. Магчыма арганізацыя каналаў нелегальнага вывазу вырабаў, якія ўтрымліваюць каштоўныя і дарагія рэдказямельных і каляровыя мэталы з тэрыторыі краін мытнага саюзу для рэалізацыі на тэрыторыі краін Эўразьвязу”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |