17:00 07.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Моладзь сустрэлася з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Учора ў мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася сустрэча моладзі з вядомым беларускім гісторыкам і пісьменнікам Анатолем Тарасам, аўтарам кніг "Гісторыя імперскіх адносінаў","Анатомія нянавісці" ды інш.

Падчас сустрэчы Анатоль Тарас распавёў пра тры версіі ўзнікнення славян, падкрэсліўшы, што наш народ з’яўляецца непасрэдным нашчадкам балтаў, пра што сведчаць рысы нацыянальнага характару: схільнасць да язычніцтва, індывідуалізму і тое, што беларуская мова мае балцкія карані ў 83% слоў.

Пісьменнік распавёў, як будучы атэістам, прыйшоў да веры ў Бога і адкуль у яго з’явілася цікавасць да даследавання гісторыі. Ён зазначыў, што праблема нашага народа ў няведанні і непавазе да нацыянальнай гісторыі і адсутнасці веры ў Бога.

Моладзь прыняла досыць актыўны удзел у размове, выявіўшы асаблівую цікавасць да гісторыі і пытанняў філасофіі.
 
Сустрэча была арганізаваная Мінскай гарадской арганізацыяй "Маладыя дэмакраты"

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме