15:48 26.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Месцы для збору подпісаў і агітацыі падобны шагрэневай скуры
Улады на Берасцейшчыне настолькі скарацілі месцы па збору подпісаў і агітацыі, што практычна для агітацыі і збору подпісаў засталіся адны двары.Гэта не лепшым чынам адаб’ецца на агітацыйнай кампаніі будучых незалежных кандыдатаў, лічыцьберасцейскі кіраўнік незапрэгістраванага грамадскага аб’яднання “Берасцейская вясна” Уладзімір Вялічкін.
На думку Вялічкіна, гэта ніякім чынам не адаб’ецца на праўладных кандыдатах, якія маюць вялікі адміністрацыйны рэсурс:
- Па-першае, праўладныя не пойдуць хучэй за ўсё збіраць подпісы. Пусцяць сваіх падначаленых збіраць подпісы. Па-другое, зробяць усё значна прасцей. Каб стварыць ілюзію шматпартыйнасці і дэмакратычнасці, а мы ведаем колькі зараз назіральнікаў ад разнастайных, невядома адкуль узяўшыхся арганізацый, тыпу “Белай Русі” БРСМ, нейкія там саюзы ветэранаў невядома чаго МУС, КДБ і г. д.пойдуць праўладныя кандыдаты ад “Белай Русі”, БРСМ, ад саюза афіцэраў ці яшчэ нейкіх там саюзаў. Збяруць любую колькасць людзей на прадпрыемствах, спартовых залах, дзе заўгодна.
Па словах Вялічкіна, гэта яшчэ раз сведчыць пра няроўныя ўмовы, пра недэмакратычнасць і непразрыстасць нашых выбараў.
Тым не менш, па яго перакананнях, апазіцыі трэба ў выбарах прымаць удзел. Каб мець легальную магчымасць камунікацый з людзьмі. Паказаць ім, што ёсць лідэры ў апазіцыі, што зусім усё не так выдатна ў дзяржаве, як рысуюць праўладныя трубадуры. Людзям трэба ісці на выбары. Але калі ўлады робяць фарс, то ім трэба ў рэшце рэшт таксама адказаць фарсам: ці то знішчыць бюлетэнь. Ці то на бюлетэнях пісаць прозвішча таго чалавека, каго б хацеў выбаршчык бачыць дэпутатам. А не , то хаця б імя жонкі ці мужа. Лічыльнікі ўбачаць рэальную карціну і гэта абавязкова выйдзе на паврхню. Тады да ўлады дойдзе, што трэба ўсёж-такі нешта мяняць.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме