16:26 04.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Месцам сходу ініцыятыўнай групы ўлады прапануюць Бангалор
Менскі гарвыканкам вызначыў месца сходу для стварэння ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства — плошчу Бангалор. Пра гэта сайту ucpb.org паведаміў адзін з заяўнікаў мерапрыемства Аляксей Кавалец.
Ён адзначыў, што даведаўся пра гэта неафіцыйна ў тэлефоннай размове з прадстаўніком гарвыканакаму сёння, 4 лютага, у 13 гадзінаў. Чыноўнік паведаміў, што заяўнікі запрашаюцца 5 лютага ў 11.00 на размову ў гарвыканкам, каб узгадніць правядзенне мерапрыемства.
Спадар Кавалец паведаміў, што ўлада парушыла заканадаўства, бо пра афіцыйны адказ стане вядома арганізатарам за тры дні да правядзення акцыі. Хаця, як падкрэсліў Аляксей Кавалец, пры падачы заяўкі яны звярнуліся з просьбай, каб гарвыканкам даў адказ як мага хутчэй.
“Улады робяць усё, каб сход ініцыятыўнай групы не адбыўся. За тры дні сабраць больш за паўтысячы чалавек з усёй краіны — гэта нерэальна”, — лічыць спадар ён. Нагадаем, што ў ініцыятыўную групу ўвайшло 926 чалавек.
Аляксей Кавалец зазначыў, што арганізатары сходу абмяркуюць сітуацыю і пасля паведамяць аб сваім рашэнні. Нагадаем, што яны замаўлялі адно з трох месцаў правядзення мерапрыемства — пляцоўку ля Акадэміі навук, парк Горкага ці сквер Я. Купалы. Заяўку на правядзенне сходу падпісалі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, замеснік старшыні Партыі БНФВінцук Вячорка, першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, сябра Радыруху “За свабоду”Аляксей Кавалец і старшыняБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме