19:00 03.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Менскі офіс "Белсату" ў аблозе (абноўлена)
Людзі ў цывільным пільнуюць кватэру на вуліцы Дарашэвіча, дзе, паводле інфармацыі праваахоўных органаў знаходзіцца памяшканьне карэспандэнтаў тэлекампаніі “Белсат”.
Наш карэспандэнт зараз знаходзіцца ў пад’ездзе гэтага дому:
16.20 “Пад дзьвярыма кватэры знаходзяцца трое супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным. Яны перамаўляюцца праўдападобна са сваім начальствам празь тэлефон.
Пакуль ніякіх актыўных дзеяньняў не вядзецца. Адзінае, што ў кватэры, якую зьнімае “Белсат”, адключылі сьвятло. Але кажуць, што сьвятло адключанае па ўсяму стаяку пад’езда.
Толькі што сюды зьявіўся ўласьнік кватэры. Ён спрабуе высьветліць, зь якой мэтай зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў.
У сакавіку 2008 супрацоўнікі КДБ наведалі кватэры некалькіх журналістаў, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з “Белсатам”. У іх забралі кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. Вярнулі маёмасьць амаль праз год.
17:05 «Журналістам, якія сабраліся ля кватэры, удалося ўвайсьці ўсярэдзіну. Там сапраўды адключана сьвятло. І праца журналістаў „Белсат“ фактычна паралізаваная.
Увесь гэты час у пад’езьдзе знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Адзін зь іх прадставіўся як супрацоўнік Савецкага РАУС Менску.
Уласьнік кватэры Міхась Янчук асабіста вядзе ўсе перамовы зь міліцыянтамі. Ён паведаміў журналістам, што, са слоў міліцыянтаў, яны праводзяць праверку па скаргах суседзяў. Нібыта суседзі скардзяцца, што тут часта зьбіраецца шмат моладзі — п’юць, парушаюць грамадзкі парадак. І наагул суседзі кажуць, што тут створаны алькагольны прытон.
Яшчэ раней быў затрыманы адзін з супрацоўнікаў „Белсат“. Яго даставілі ў Савецкі РАУС Менску на прадмет выяўленьня алькаголю ў крыві.
Цяпер міліцыянты знаходзяцца на лесьвіцы пад’езду на паверх вышэй за кватэру. Пэрыядычна да іх выходзіць Янчук і вядзе перамовы, якія пакуль не даюць плёну».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме