17:15 03.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Менскі офіс "Белсату" ў аблозе
Людзі ў цывільным пільнуюць кватэру на вуліцы Дарашэвіча, дзе, паводле інфармацыі праваахоўных органаў знаходзіцца памяшканьне карэспандэнтаў тэлекампаніі “Белсат”.
Двое супрацоўнікоў праваахоўных органаў у цывільным зайшлі ў пад’езд сочаць за дзьвярыма, але пакуль не спрабуюць іх адчыніць сілай.
У сакавіку 2008 супрацоўнікі КДБ наведалі кватэры некалькіх журналістаў, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з “Белсатам”. У іх забралі кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. Вярнулі маёмасьць амаль праз год.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме