13:15 09.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мартынаў: Праекты Ўсходняга партнёрства неабходна рэалізоўваць хутчэй
Рэалізацыя праектаў “Усходняга партнёрства” павінна ісці больш хуткімі тэмпамі. Пра гэта ў Бруселі заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
У аўторак у бельгійскай сталіцы кіраўнікі МЗС краін “Усходняга партнёрства” сустрэліся са сваімі калегамі з краін Еўрасаюза, а таксама шэрагам еўрачыноўнікаў. Адным з асноўных пытанняў, якія ўздымаў беларускі бок, было спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў.
Сяргей Мартынаў таксама адзначыў, што 8 снежня разам з міністрамі замежных спраў Украіны і Літвы наша краіна зацвердзіла каля 20 патэнцыйных сумесных праектаў. Яны датычацца розных сфер супрацоўніцтва.
Сяргей Мартынаў: "Ліст уключае каля 20 праектаў рэгіянальнай важнасці. Яны тычацца энергетыкі, энергетычнай стабільнасці, транспарту і транзіту, у асаблівасці мадэрнізацыі калідору Вільня-Мінск-Кіеў і іншых транспартных калідораў. Мы таксама размаўлялі пра памежны менеджмент і інфраструктуру, а таксама пра праекты, звязаныя з сумеснай культурнай і гістарычнай спадчынай".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме