12:15 23.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Марголін: Дзень Волі – гэта магчымасць выказаць сваю пазіцыю
“Кожны грамадзянін, перш за ўсе мінчукі, павінен выкарыстаць гэтую легальную магчымасць выказаць усё, што ён думае пра ўладу, пра сітуацыю ў краіне не дома на канапе, а разам з аднадумцамі”, – лічыць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.
Ён і сам мае намер прыняць удзел у акцыі, якая адбудзецца ў Мінску 25 сакавіка, але разам з тым непакоіцца, што і сёлета ўлады “будуць пасвіць” лідэраў і актывістаў апазіцыйных партый і рухаў. Тым не менш, упэўнены – нягледзячы ні на што, акцыя адбудзецца.
Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску ладзяцца шэсце і мітынг з нагоды 94-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай рэспублікі. Збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 13.30 на пляцоўцы каля прэзідыуму Акадэміі навук. Ад 13.30 да 14.30 адбудзецца на шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе пройдзе дазволены ўладамі мітынг (14.30-17.00).
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |