19:16 21.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Марголін: Беларусь пакідае на парадак больш спэцыялістаў, чым кажа Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь ня будзе ствараць перашкодаў для перамяшчэньня працоўнай сілы ў межах адзінай эканамічнай прасторы.
Паводле ягоных словаў, за першы квартал 2012 году з Беларусі на заробкі ў Расею з'ехалі прыкладна 1600 кваліфікаваных спэцыялістаў.
Эканаміст Леў Марголін лічыць: кіраўнік дзяржавы не ад добрага жыцьця выказаўся па гэтай тэме:
«Сытуацыя вымушае яго гаварыць на гэтую тэму. Бо ніколі пытаньне пра ад’езд кваліфікаваных спэцыялістаў зь Беларусі не стаяла так востра. І тыя лічбы ў паўтары тысячы, якія назваў Лукашэнка, яны, вядома, ніяк не адпавядаюць рэчаіснасьці. Насамрэч гэтыя лічбы можа сьмела памнажаць на 10 і нават на 50.
І яшчэ чаму ён загаварыў на гэтую тэму. Таму, што няма чаго рабіць. Тут адзіная існуе альтэрнатыва — ствараць новыя працоўныя месцы. І ня проста новыя, а такія, якія можна параўноўваць з тымі, куды паехалі беларусы. А гэта — і ўмовы працы, і адпаведная кваліфікацыя, і годная аплата. Зрабіць гэта значна цяжэй, чым сказаць, што мы ня будзем перашкаджаць, няхай едуць і шукаюць сабе там заробак».
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |