19:15 25.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Марголін: Адмова Мінюста – незаконная
На апошнім з’едзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў статут быў унесены шэраг зменаў для таго, каб спрасціць работу партыйных арганізацый. Па словах намесніка старшыні АГП Льва Марголіна, усё было зроблена ў рамках дзеючага заканадаўства. Але Мінюст адмовіў у рэгістрацыі новай рэдакцыі статута.
“Яны патрабавалі, каб мы ў сваім статуце, калі ўжо ўносім у яго змены, унеслі і такую – увялі кворум для правядзення сходаў партыйных раённых арганізацый. У нас такой нормы няма, – распавядае Леў Марголін. – Але мы пра яе не забыліся. Мы наўмысна яе не ўводзім, таму што мы – не партыя бальшавікоў, і лічым, што калі нейкае пытанне на сходзе абмяркоўваецца, то ў абмеркаванні прымаюць удзел тыя, каго гэта пытанне цікавіць.
Такой нормы няма і ў дзеючым заканадаўстве. Таму адмова Мінюста зарэгістраваць нашыя змены ў статуце з такой матывацыяй, на наш погляд, абсалютна незаконная. Гэта чыстае самаўпраўства з боку чыноўнікаў”.
На думку Льва Марголіна, далей палітрада АГП будзе вырашаць, ці абскарджваць гэтую адмову ў судзе, ці чакаць наступнага з’езда і рабіць нейкія іншыя змены ў статуце.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме