18:00 30.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Марэк Мігальскі: Лукашэнку трэба нагадаць, дзе яго месца
Марэк Мігальскі звярнуўся з адкрытым лістом да Браніслава Камароўскага. Еўрадэпутат заклікае прэзідэнта Польшчы, каб падчас заўтрашняга фінальнага матчу “Еўра 2012” у нейкі спосаб прадэманстраваць стаўленне палякаў да Лукашэнкі і да яго рэжыму.
У СМІ з'явілася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка будзе прысутнічаць у Кіеве на фінальным матчы чэмпіянату Еўропы па футболе. "У польскага прэзідэнта ёсць магчымасць праявіць нашу пазіцыю да рэпрэсій, якія ён выкарыстоўвае ў дачыненні да апазіцыіі ды розных непалітычных рухаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, напрыклад, Саюз палякаў у Беларусі", - адзначае еўрадэпутата Марэк Мігальскі.
- Я накіраваў ліст да прэзідэнта Браніслава Камароўскага, гэты ліст адкрыты і ёсць у інтэрнэце, с просьбай, каб ён падчас фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе прадэманстраваў сваё ўласнае стаўленне да Лукашэнкі і тое, што палякі думаюць пра яго рэжым. Тым спосабам, якім ён сам палічыць зручным. Каб гэта ўбачыла публічнасць, у тым ліку беларусы. Гэта не дапушчальна, каб Лукашэнка быў у VIP-ложы побач з іншымі, дэмакратычна абранымі, лідарамі заходняга свету і рабіў выгляд, што ёсць нармальным прэзідэнтам.
З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка, які прыедзе на фінальны матч "Еўра-2012" у Кіеве 1 ліпеня, будзе сядзець у ложы для высокапастаўленых гасцей, у якой будуць знаходзіцца прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Шматлікія заходнееўрапейскія СМІ паведамляюць аб немэтазгоднасці ўдзелу ў мерапрыемстве лідараў краінаў ЕС, у сувязі з унутрыпалітычнай сітуацыяй ва Украіне і з магчымым прыездам у Кіеў “апошняга дыктатара Еўропы”.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |