11:47 20.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Маладыя дэмакраты" запрашаюць на сустрэчу з Сяргеем Ханжонкавым
20 траўня ў мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца сустрэча з Сяргеем Ханжонкавым - вядомым дзеячам антысавецкага супраціву 60-х гадоў мінулага стагоддзя.
Імя Ханжонкава зрабілася вядомым пасля таго, як у 1963 годзе ён разам з сябрамі-аднадумцамі спрабаваў узарваць у Мінску антэны радыёперашкод для глушэння трансляцыі заходніх радыёстанцый. Такім чынам Ханжонкаў хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы парушэння ў Савецкім Саюзе права грамадзян на атрыманне поўнай i дакладнай інфармацыі.
Аднак здзейсніць гэты план не давялося - разам з паплечнікамі ён быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ і асуджаны на 10 гадоў зняволення за "антысавецкую агітацыю і прапаганду","стварэнне і кіраванне антысавецкай групай" і "спробу дыверсіі".
Прызначанае пакаранне Ханжонкаў адбываў ў вядомым мардоўскім лагеры, дзе ўтрымліваліся ўсе савецкія дысідэнты.
Сустрэча прысвечана гісторыі антысавецкага супраціву 1960-х гадоў.
Пачатак а 19-й гадзіне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме