16:30 27.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Маладыя дэмакраты» пачынаюць дабрачынную кампанію ў падтрымку Алены Тоўсцік
За актыўную грамадскую пазіцыю Алена Тоўсцік трапіла пад рэпрэсіўную машыну дыктатарскага рэжыму і сёння мае патрэбу ў дапамозе.
Алена і Дзмітрый Тоўсцік – звычайная маладая беларуская сям’я з Бабруйска. Пасля таго, як эканамічны крызіс у нашай краіне стаў адчувальным, вырашылі – хопіць маўчаць і рабіць выгляд, быццам нічога не адбываецца. Першым іх пратэстам стаў удзел у леташніх вулічных маўклівых акцыях, прычым на некаторыя з іх маладая сям’я прыязджала ў Мінск.
Восенню мінулага года, сям’я Тоўсцік вырашае далучыцца да “Маладых дэмакратаў”, моладзевага крыла гарадской арганізацыі АГП. Адразу ж Алена праяўляе лідэрскія і арганізацыйныя здольнасці – па яе прыкладзе да арганізацыі далучаецца моладзь. На гарадскім сходзе АГП Алену абіраюць кіраўніком бабруйскіх “Маладых дэмакратаў”. Маладыя актывісты пачынаюць працу па інфармаванню бабруйчан пра сітуацыю ў Беларусі, знаёмяць з выпускамі газеты АГП.
2 лістапада актывісты рыхтуюць акцыю па ўшанаванні продкаў ля мемарыялу рэпрэсаваных. Аднак нават не паспяваюць падыйсці да месца і запаліць свечкі, як іх брутальна затрымліваюць супрацоўнікамі міліцыі. На ўсіх складаюць пратаколы (удзел у несанкцыянаванай акцыі).
5 снежня гісторыя набывае працяг. Да сям’і Тоўсцік у пакой інтэрната прыходзяць супрацоўнікі міліцыі з ператрусам. У Дзмітрыя нібыта знаходзяць наркатычныя рэчы. Яму пагражаюць.
6 снежня Дзмітрыя выклікаюць на гутарку ў аддзел міліцыі. Ён накіроўваецца туды і раптоўна знікае. Па сённяшні дзень Алена не ведае, дзе яе муж. Не дае адказу і мясцовая міліцыя. Разам з тым, ціск з боку ўладаў працягваецца: суд прызнае Алену Тоўсцік вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і прызначае ёй штраф 700 тысяч рублёў…
Праз два тыдні Алену разам з яе 2-гадовым дзіцем паводле новага рашэння суда высяляюць з інтэрната. Цяпер яна разам з дачкой ў сваёй маці, а мясцовы аддзел сацыяльнай апекі пагражае ёй у пазбаўленні бацькоўскіх правоў.
Нягледзячы на цяжкія абставіны, Алена Тоўсцік не здаецца і працягвае сваю дзейнасць на карысць дэмакратыі і справядлівасці ў Беларусі.
“Маладыя дэмакраты” выказваюць шчырую падтрымку Алене Тоўсцік і ад сённяшняга дня аб’яўляюць дабрачынную кампанію па збору ахвяраванняў для яе.
Перадаць рэчы, неабходныя маладой маці і яе дачцэ, а таксама матэрыяльную дапамогу можна ў офісе АГП па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 22, 17 паверх, офіс 01.
Кантактны нумар адказнага валанцёра кампаніі: + 375 25 510 18 50.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |