17:45 24.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Маладыя Дэмакраты” Польшчы рэзка асуджаюць дзеянні беларускіх уладаў у адносінах да Звязу Палякаў
Польскія партнёры Руху “Маладая Беларусь” — Stowarzyszenie „Młodzi Demokraci” (моладзевае крыло “Грамадзянскай Платформы”) распаўсюдзілі адмысловую заяву ў сувязі з апошнімі дыскрымінацыйнымі дзеяннямі беларускіх уладаў у адносінах да Звязу Палякаў у Беларусі.
“Маладыя Дэмакраты” глыбока абураныя апошняй сітуацыяй ў Івянцы і лічаць, што такія дзеянні з’яўляюцца ганебным выступам супраць фундаментальных прынцыпаў і каштоўнасцяў, на якіх палягае дэмакратычнае грамадства і пасягальніцтвам на свабоды і грамадзянскія правы польскай меньшасці ў Беларусі.
Кіраўнік “Маладых Дэмакратаў” Дарыюш Дальчэўскі заяўляе, што сваімі дзеяннямі беларускія ўлады вымушаюць польскі бок перагледзіць пазіцыю польска-беларускіх стасункаў і заклікае міжнародную супольнасць увесці санкцыі супраць Беларусі да высвятлення перспектыў далейшага існавання ў Беларусі Звязу Палякаў.
“Там дзе няма ўсеагульнага імкнення да асноўных чалавечых і дэмакратычных каштоўнасцяў – там няма перспектыў вызвалення людзей ад кайданоў аўтарытарызму.
Мы выражаем моцную надзею на змену сёняшняй палітыкі Прэзыдэнта Беларусі ў стасунку да Звязу Палякаў і беларускай апазіцыі, і заклікаем да павагі фундаментальных правоў і каштоўнасцяў, якія будуюць дэмакратычнае грамадства” – заявіў ад імя “Маладых Дэмакратаў” старшыня арганізацыі Дарыюш Дальчэўскі.
Прэсавая служба Руху “Маладая Беларусь”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |