12:30 02.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

"Маладая Беларусь" выступае супраць падвышэння коштаў на праезд у грамадскім транспарце

1 сакавіка актывісты Руху “Маладая Беларусь” правялі акцыю ў цэнтры Мінска, прысвечаную падвышэнню коштаў на праезд у грамадскім транспарце.

Актывісты Маладой Беларусі вывесілі каля двух людных прыпынкаў грамадскага транспарту ў раёне парка Чэлюскінцаў 2 расцяжкі са словамі “700р. плаціць не будзем!!!”.

Расцяжкі правіселі каля гадзіны, пасля чаго былі знятыя супрацоўнікамі дэпартаменту аховы МУС.

Як пракаментаваў гэтую акцыю кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі “Маладой Беларусі” Антон Русін, мэта гэтай акцыі прыцягнуць увагу грамадскасці да чарговых падвышэнняў коштаў.

“Трэба адзначыць, што ні заробкі, ні стыпендыі фактычна не падвышаюцца. Хутчэй яны марудна памяншаюцца, сыходзячы з узроўню інфляцыі. А даражэе абсалютна ўсё – у некалькі разоў за апошні год падаражэў цукар, пастаянна даражэюць тавары першай неабходнасці, цяпер паднялі кошты на праезд у грамадскім транспарце і на аўтамабільнае паліва.

Мы лічым, што на гэта неабходна звяртаць увагу людзей, асабліва сення, перад выбарамі ў мясцовыя саветы. Людзі павінны адказна ставіцца да выбараў дэпутатаў, якія пасля вырашаюць такія жыццева важныя пытанні, у прыватнасці, як кошт праезду у грамадскім транспарце.

“Маладая Беларусь” зараз актыўна працуе над падрыхтоўкай да мясцовых выбараў, і галоўнай тэмай нашай перадвыбарчай кампаніі з’яўляюцца сацыяльныя праблемы грамадзян на мясцовым узроўні. Таму мы будзем і надалей актыўна працаваць над прыцягненнем увагі да такіх момантаў, якія ёсць вельмі важнымі для грамадзян Беларусі” – заявіў Антон Русін.
 
Прэсавая служба
Руху “Маладая Беларусь”

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме