00:31 02.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Маладая Беларусь” павіншавала школьнікаў
1 верасня актывісты руху “Маладая Беларусь” павіншавалі ў Менску школьнікаў з пачаткам новага навучальнага году.
Маладыя людзі правялі масавую раздачу паштовак для навучэнцаў 10 школ, а таксама каледжу і ліцэя, паведаміла прэс-служба руху “Маладая Беларусь”. Гэта адбывалася на вуліцы Ангарскай, у Чыжоўцы, Лошыцы і Курасоўшчыне. Паштоўкі змяшчалі віншавальны тэкст і заклік да павагі і выкарыстання беларускай мовы. “Таму што ў Менску толькі тры беларускамоўныя школы, а навучанне на роднай мове практычна не выкарыстоўваецца”, — адзначылі моладзевыя актывісты.
“Рэакцыя вучняў была вельмі пазітыўная, — сказалі яны. — Застаецца спадзявацца, што гэта акцыя прынясе станоўчы вынік. Падчас яе правядзення ні адзін з удзельнікаў не быў затрыманы”.
Фотографии:Все фотографии |
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |