14:46 10.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Маладая Беларусь нагадала пра судзілішча над Аўтуховічам і Асіпенкам
10 сакавіка Рух “Маладая Беларусь” правёў акцыю салідарнасці з палітзняволенымі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімерам Асіпенкам, судзілішча над якімі пачынаецца сёння ў Вярхоўным судзе.
На мосце над Партызанскім праспектам (каля ўнівермага “Беларусь”), а 8-й гадзіне раніцы, была вывешаная 10-метровая расцяжка “Свабоду Аўтуховічу і Асіпенку!!!”. Расцяжка правісела над ажыўленай дарогай як мінімум да 9 раніцы, і за гэты час яе ўбачылі тысячы беларусаў.
Лідэр руху Зміцер Каспяровіч пракаментаваў сённяшнюю акцыю:
“Сёння ў Вярхоўным судзе пачынаецца працэс над Аўтуховічам і Асіпенкам. Над нашымі сябрамі, якія не вінаватыя ні ў чым, акрамя таго, што адкрыта казалі праўду. Над людзьмі, якіх ведаюць і паважаюць усе жыхары Ваўкавыску, і баіцца ўсё і ваўкавыскае, і гарадзенскае чынавенства.
Сення мы чарговы нагадваем нашым суайчыннікам, што ў Беларусі есць палітвязні. Будзем нагадваць пра гэта як мага часцей – але ўпэўнены, што ўжо нядоўга, і хутка мы зможам паціснуць рукі апошнім беларускім палітзняволеным!” – заявіў Зміцер Каспяровіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме