18:31 22.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Маладафронтаўцы» пазналі выкрадальніка
На фота:Аляксандр Леаненка справа
Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі заявы ў пракуратуру і РУУС Фрунзенскага раёну з патрабаваннем працягнуць следства крымінальнай справы па факце выкрадання 25 сакавіка.
На Дзень Волі маладзёнаў затрымалі каля станцыі метро «Каменная горка», і адвезлі ў раён вёскі Тарасава. «Нас сілай закінулі ў машыну, адабралі мабільныя тэлефоны, насунулі на вочы шапкі і павезлі ў Гродзенскім напрамку. Пасля гэтага Дзяніса некуды перасадзілі, заявіўшы, што павязуць яго ў пастарунак, але ў які — не сказалі. Мяне павезлі далей і высадзілі з машыны на трасе ў раёне вёскі Тарасава. Назад я дабіралася на спадарожных машынах», — расказвала тады Палажанка.
Карнова ж адвезлі яшчэ далей. Яму зрэзалі нажом штаны, фактычна ператварыўшы іх у шорты, збілі, а потым выкінулі з машыны.
«Маладафронтаўцы» адразу звярнуліся ў міліцыю, але нядаўна атрымалі паведамленне, што расследаванне справы прыпыненае. Цяпер жа Палажанка і Карноў просяць правесці праверку па чалавеку, якога яны лічаць выкрадальнікам.
Маладзёны, пабачыўшы ў СМІ фотаздымак супрацоўніка спецпадраздзялення «Алмаз» Аляксандра Леаненку, пазналі ў ім чалавека, які кіраваў іхным выкраданнем. У гэтым Наста і Дзяніс упэўненыя амаль стопрацэнтна.
Ён ішоў па крымінальнай справе па выкраданні Змітра Завадскага, але следства не знайшло доказаў ягонай віны. У свой час Леаненка працаваў у службе аховы Лукашэнкі, а нядаўна кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў байца медалём «За адвагу».
Адказ з пракуратуры і міліцыі павінен прыйсці цягам месяцу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |