14:45 11.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Маладафронтаўцаў асуджаюць на рэкордныя тэрміны
З раніцы 11 сакавіка У Ленінскім судзе Менска праходзяць суды над актывістамі «Маладога фронту», якіх затрымалі тры дні таму ў Менску.
Пра гэта Радыё «Свабода» паведаміла намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.
«Ужо асудзілі Дзьмітрыя Крымянецкага, Міхала Мускага і Ўладзімера Яроменку. Усім далі яшчэ па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта не ўлічваючы таго, што хлопцы ужо адбылі на Акрэсьціна па 3 дні. Такім чынам, атрымліваецца па 18 дзён на кожнага. Зараз судзяць Рамана Васільева. Мяркую, вынік будзе той жа», — кажа Наста Палажанка.
Актывістаў судзяць за ўдзел у акцыі каля МЗС, калі невядомыя закідалі будынак міністэрства туалетнай паперай на знак пратэсту супраць высылцы зь Беларусі замежных дыпляматаў.
«Міліцыянты, як заўсёды, даюць хлусьлівыя паказаньні. Відавочна, што Дзьмітрый Крымянецкі ня браў удзел у акцыі але і яго засудзілі. Але найбольш складанае становішча зараз ва Ўладзя Яроменкі. Яму пасьля гэтага адміністрацыйнага арышту пагражае крымінальны нагляд», — кажа Наста Палажанка. Акцыя каля МЗС праходзіла ў Менску 29 лютага.
Судзяць маладафронтаўцаў судзьдзі Хома і Запасьнік.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |