19:30 26.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Магілёўскі музей прапанаваў скінуцца на «Вялікае мастацтва артылерыі»
Музей гісторыі Магілёва абвясціў збор сродкаў для набыцця кнігі Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі", якая, як адзначаецца на сайце музея, з’яўляецца "каштоўнасцю самага высокага значэння". Уладальнік кнігі просіць за яе 15 тысяч еўра.
Нагадаем, не так даўно за 45 тысяч даляраў музеем быў паспяхова выкуплены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года.
"У гэты час ідуць перамовы пра пакупку ў прыватнага калекцыянера яшчэ адной унікальнай кнігі, каштоўнасці самага высокага значэння, - паведамляецца на сайце музея. - Гэта французскае выданне 1651 года кнігі Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.
Казімір Семяновіч – шляхціч ВКЛ, інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст. Удзельнік шматлікіх войн і аблогаў. У 1650 годзе ў Амстэрдаме ён выдаў на латыні сваю кнігу “Artis Magnae Artilleriaeparsprima”, якая стала дапаможнікам для артылерыстаў усяго свету на стагоддзі. У гэтай кнізе Семяновіч таксама першым у свеце выказаў ідэю стварэння шматпрыступкавай ракеты, апярэдзіўшы такім чынам эпоху заваявання космасу на 300 гадоў. Францускі пераклад і выданне 1651 года былі зроблены пад наглядам самаго аўтара. Падобных экземпляраў няма ні ў адной дзяржаўнай установе Беларусі".
Зараз мы працуем над тым, каб з выкупам кнігі нам дапамаглі людзі ці арганізацыі, чые фінансавыя магчымасці дазваляюць зрабіць гэта.Будзем спадзявацца на ўдачу і добры чын добрых людзей!”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме