22:15 02.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Маці асуджанага да смяротнага пакарання падала заяву ў ААН
Як паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на берасцейскага юрыста-праваабаронцу Рамана Кісляка, маці асуджанага да мяротнага пакарання Андрэя Жука падала заяву ў ААН.
Гэта стала вядома з інфармацыі, атрыманай з упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Дадзенае паведамленне зарэгістравана пад № 1910.
Рэспубліцы Беларусь накіравана нота пра рэгістрацыю паведамлення і таксама просьба не выконваць прысуд да таго моманту, пакуль не будзе разгледжана паведамленне і не вынесена рашэнне, былі парушаны правы Андрэя Жука ці не.
Па словах праваабаронцы Кісляка, ёсць падстава гаварыць пра парушаныя правы асуджана на смерць: права на справядлівае судовае разбіральніцтва ў адносінах да Андрэя Жука. Дадзенае парушэнне па справе, па якім вынесены смяротны прысуд, прыводзіць да парушэння права на жыццё. Гэта неабходна кваліфікаваць як адвольнае пазбаўленне жыцця, - паведамляе Радыё Рацыя.
Нагадаем, што 25-гадовы жыхар Салігорска Андрэй Жук асуджаны Вярхоўным судом да вышэйшай меры пакарання за разбойны напад і забойства двух інкасатараў, якія перавозілі грошы для выплаты заробку супрацоўнікам сельгаспрадпрыемства “Бальшавік-Агра” у Салігорскім раёне Мінскай вобласці 27 лютага 2009 года.
Злачынства Андрэй Жук здзейсніў разам з 26-гадовым Іванам Сарокіным, які асуджаны на пажыццёвае пазбаўленне волі, і з 24-гадовым Уладзімірам Марозам, асуджаным на 13 гадоў пазбаўлення волі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |