17:15 14.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
МВФ чакае ад Беларусі структурных рэформаў
Міжнародны валютны фонд працягвае кансультацыі з уладамі Беларусі пра кірункі структурных рэформаў, якія могуць стаць падмуркам новай праграмы ў выпадку афіцыйнага запыту беларускага боку.
"Цяперашнія кансультацыі з уладамі пра магчымыя кірункі, тэрміны і аб’ёмы рэформаў — гэта напрацоўкі, якія неабходныя, калі беларускі бок афіцыйна зьвернецца да МВФ па новую праграму. Гэтая праца вельмі важная для посьпеху перамоваў", — сказала Інтэрфаксу сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.
Афіцыйны Менск пакуль не рабіў афіцыйнага запыту наконт новай праграмы.
Адносна кансультацый Н.Калядзіна сказала, што МВФ хоча ведаць, "што ўлады хочуць зрабіць у наступным годзе і цягам бліжэйшых пяці гадоў". Апроч таго, МВФ прыслухоўваецца да плянаў Усясьветнага банку адносна структурных пераўтварэньняў у Беларусі.
Асноўнымі кірункамі, які абмяркоўваюцца, Н.Калядзіна назвала прыватызацыю, лібэралізацыю цэнаўтварэньня і рынкаў працы.
"Вельмі важным ёсьць стварэньне спэцыялізаванага фінансавага агенцтва для фінансаваньня дзяржпраграм — праца ў гэтым кірунку працягваецца", сказала Натальля Калядзіна.
Яна адзначыла, што падрыхтаваны праект дырэктывы прэзыдэнта аб лібэралізацыі эканомікі сьведчыць пра намер уладаў рабіць рэформы, але галоўным пытаньнем застаюцца іх мэханізмы, хуткасьць і глыбіня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |