16:32 15.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Місію АБСЭ на выбары не запрасілі
Місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правах чалавека АБСЭ не запрасілі на мясцовыя выбары ў Беларусі.
Пра гэта сёньня паведаміла на паседжаньні ЦВК яе старшыня Лідзія Ярмошына. Яна сказала, што Беларусь мае права запрашаць назіральнікаў бюро і на мясцовыя выбары. Але "ў нас склалася практыка запрашаць міжнародных назіральнікаў толькі на агульнанацыянальныя выбары – прэзыдэнцкія і парлямэнцкія. Так будзе і гэтым разам".Лідзія Ярмошына сказала, што за мясцовымі выбарамі змогуць сачыць супрацоўнікі дыпляматычных місіяў, якія акрэдытаваныя ў Беларусі. Яна назвала гэты крок "жэстам добрай волі". Вядома, што з просьбай акрэдытавацца на мясцовыя выбары ў ЦВК зьвярнуліся 50 дыпляматаў з 24 краінаў. Найбольш ахвотных – з ЗША (5 чалавек), са Швэцыі і Літвы (па 4).
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
6 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |