15:01 16.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мінская абласная кааліцыя АДС дэ-факта падтрымала рашэнне XIII з'езда АГП аб зняцці сваіх кандыдатаў
Сёння Мінская абласная кааліцыя АДС прыняла заяву, у якой паведаміла, што лічыць кампанію па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў недэмакратычнай і несправядлівай, а таксама заклікала грамадзян і палітычныя партыі Беларусі дамагацца такой рэформы выбарчага заканадаўства, якая зробіць немагчымым ператварэнне выбараў у інсцэнаваны фарс.
“Мы лічым далейшы ўдзел у кампаніі асабістай справай кандыдатаў ад апазіцыйных партый, - гаворыцца ў заяве, - аднак заклікаем іх задумацца пра сэнс і мэты такога ўдзелу”.
Як паведаміў кіраўнік кааліцыі Мікалай Пахабаў, "калі ў пачатаку года кааліцыя разглядала магчымасць вылучыння да 170 кандыдатаў па вобласці, то пасля шэрагу рэпрэсій, неўключэння вылучэнцаў у каміссі, нерэгістрацыі лідэраў на дадзены момант ў кампаніі застаюцца толькі каля 10 кандыдатаў".
Такім чынам, можна казаць аб фактычным недаверы 95% кандыдатаў ад кааліцыі да ўмоваў і практыкі выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
5 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |