13:46 07.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міністр замежных спраў Літвы сустрэнецца з лідэрамі беларускай апазіцыі
8 верасня Беларусь наведае міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс. На заўтра ў амбасадзе Літвы запланаваная яго сустрэча з лідэрамі беларускай палітычнай апазіцыі. Аб’яднаную грамадзянскую партыю на гэтай сустрэчы будзе прадстаўляць намеснік старшыні Леў Марголін.
Падчас сустрэчы з літоўскім міністрам Леў Марголін мае намер перадаць яму зварот, падпісаны лідэрамі апазіцыі, у якім выкладзеная пазіцыя дэмсіл па разгляду кропкавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме