23:16 04.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міністр замежных спраў Чэхіі не выключае прыезду Лукашэнкі ў Прагу
Запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу залежыць ад яго самога. Такое меркаваньне выказаў сёньня міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг у інтэрвію газэце Lidové noviny.
Міністар таксама адзначыў, што Эўразвяз будзе працягваць супрацоўніцтва зь Менскам у межах праграмы ўсходняга партнэрства. Чэхія ад новага году старшынюе ў ЭЗ, а ў красавіку арганізуе сустрэчу палітыкаў на вышэйшым узроўні ў Празе.
Газэту перадусім цікавіла, ці прыедуць у Прагу Барак Абама і Аляксандар Лукашэнка. Паводле Шварцэнбэрга, афіцыйнага адказу Абамы можна чакаць пасьля яго ўступленьня на пасаду. Што да А.Лукашэнкі, то, паводле чэскага міністра, ён ужо зрабіў некаторыя крокі насустрач. “Калі ён і надалей будзе паводзіць сябе так, як гэта прымальна для Эўропы, - выпусціць палітвязьняў, увядзе дэмакратычныя рэформы, - то цалкам можна сабе ўявіць, што мы яго запросім”, - сказаў чэскі міністар і дадаў: - “Калі ў Беларусі нічога ня зьменіцца, то не”.
У 2002 годзе А.Лукашэнка ня змог прыехаць у Прагу на саміт НАТО, бо не атрымаў чэскай візы. З Прагі тады быў адкліканы беларускі пасол, а пазьней чэскі зь Менску, дагэтуль дыпляматычныя адносіны застаюцца на ўзроўні часовых павераных.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме