13:45 15.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскай апазіцыяй
Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведамляе прэс-служба Мілінкевіча.
Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых вну Чэхіі.
З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці "Еўрарадыё" і незалежнага беларускага тэлеканала "Белсат".
13-14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ-прэм’ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |