21:01 15.05.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міліцыянты забралі сцяг
Міліцыянты забралі сцяг, які быў быў скрадзены ў Партыі БНФ у Мінску.
Да ваенных могілак на вуліцу Казлова, дзе бачылі бел-чырвона-белы сцяг, пад’ехалі прадстаўнікі Партыі БНФ Андрэй Саротнік і Аляксей Янукевіч. Там ужо стаялі дзве міліцэйскія машыны.
“Міліцыянты сцяг нам не аддалі, — паведаміў Андрэй Саротнік. — Сказалі, што гэта незарэгістраваная сімволіка. І яны затрымалі п’янага хлопца, які, паводле іх словаў, з гэтым сцягам па вуліцы і хадзіў. У сэнсе, што зневажаў нацыянальны сімвал".
Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што хлопец падмятаў сцягам вуліцу. Яго трымалі ў міліцэйскай машыне. “Яму пашанцавала, што міліцыя затрымала яго раней за нас”, — адзначыў Андрэй Саротнік.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме